У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімовіч. Дзмітрый Уладзіміравіч Клімовіч (нар. 9 лістапада 1986) — беларускі хакеіст (хакей на траве). Майстар спорту Беларусі. Паўабаронца клуба «Будаўнік». Чэмпіён Рэспублікі Беларусь, 1-е месца ў Еўрапейскім Кубку «Трофі».
На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР г. Брэст, трэнер — А. П. Махначоў. У наш час асабісты трэнер — Л. У. Аніжук. Выступае за СК «Будаўнік» і мужчынскую зборную Беларусі па хакеі на траве[ru].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].