wd wp Пошук:

Дзмітрый Нічыпаравіч Кайгародаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кайгародаў. Дзмітрый Нічыпаравіч Кайгародаў (нар. 31 жніўня (12 верасня) 1846, Полацк — 11 лютага 1924) — біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярызатар прыродазнаўства, педагог.

Біяграфія

Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Канстанцінаўскае ваеннае (1863) і Міхайлаўскае артылерыйскае (1866) вучылішчы, Пецярбургскі земляробчы інстытут (1871, з 1881 года — Лясны інстытут). Потым вучыўся ў Тарандскай лясной акадэміі, Цюрыхскім палітэхнікуме на лясным факультэце. З 1875 года — загадчык кафедры лясной тэхналогіі і ляснога інжынернага мастацтва Ляснога інстытута ў Пецярбургу, прафесар, намеснік дырэктара інстытута (1887—1891).

Выкладаў прыродазнаўчыя навукі членам імператарскай сям’і. З 1877 года рэгулярна чытаў навукова-папулярныя лекцыі па прыродазнаўстве для рабочых і служачых Пецярбурга, да апошніх дзён не пакідаў навуковай дзейнасці.

Памёр Дзмітрый Нічыпаравіч 11 лютага 1924 года ў Ленінградзе, пахаваны ў садзе Ляснога інстытута (зараз Лесатэхнічная акадэмія). Імя Д. Н. Кайгародава носіць феналагічная камісія Рускага геаграфічнага таварыства. У 1947 годзе ў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі была арганізавана Дзяржаўная феналагічная станцыя імя Д. Н. Кайгародава. На доме ў Лясным, дзе з 1905 года жыў Дзмітрый Нічыпаравіч (Інстытуцкі праспект, 21), размешчана мемарыяльная дошка.

Навуковая дзейнасць

Дзмітрый Кайгародаў стварыў феналагічную сетку для правядзення біякліматычнага раяніравання Еўрапейскай часткі Расіі (1885), склаў феналагічныя карты веснавога прылёту птушак. Сваёй дзейнасцю заклаў асновы феналагічных назіранняў Расіі, за што яго заслужана называюць «бацькам рускай феналогіі». З’яўляецца аўтарам «Рускага тлумачальнага лесатаварнага слоўніка» (1883), кніг «Чырваналессе», «Дзённік Пецярбургскай вясновай і асенняй прыроды», «З царства птушак», «Гутаркі пра рускі лес» (1880), «З зялёнага царства» (1888), «Дрэва і яго жыццё» (1897) і інш[3].

Зноскі

  1. 1 2 Кайгородов Дмитрий Никифорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Кайгородов Дмитрий Никифорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1924 годзе
Нарадзіліся ў Полацку
Прыродазнаўцы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Папулярызатары біялогіі
Нарадзіліся ў 1846 годзе
Арнітолагі Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Феналогія
Нарадзіліся 12 верасня
Асобы
Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча
Памерлі 11 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
Лесаводы