wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Карась

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карась. Дзмітрый Міхайлавіч Карась (нар. 16 снежня 1975, Гомель, БССР, СССР) — беларускі тэлевядучы, выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3».

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у Гомелі. Жыў у сям’і з мамай і сястрой. У 1991 годзе змяніў прозвішча бацькі Якіменка на маці Карась.

У 1999 годзе быў вядучым навін і карэспандэнтам на «8 канале». З 2001 года працуе ў Белтэлерадыёкампаніі ў якасці вядучага навін.

Таксама да лістапада 2011 года з’яўляўся вядучым ранішняй праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!». Прымаў удзел у праекце «Зорныя танцы» ў пары з Ірынай Казанцавай[1].

У 2012 годзе адкрыў чарговы аўтарскі музычны праект «Імперыя песні».

З пачатку 2014 года з’яўляецца вядучым праграмы аб надвор’і і клімаце ў Беларусі і свеце «Тэлебарометр».

Станам на 2018 год — выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» і вядучы праграмы «Калейдаскоп».

Зноскі

  1. Телеведущий Дмитрий Карась: Я понял, что хочу жить в деревне и кормить кур!(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»