wd wp Пошук:

Дзмітрый Кузьміч Абраменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абраменка.

Дзмітрый Кузьміч Абраменка (22 ліпеня 1910, в. Філіпкава, Віцебскі раён — 28 студзеня 1981) — камандзір гарматнага разліка 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1910 года ў вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класы. Працаваў брыгадзірам у калгасе. На службе ў Чырвонай арміі ў 1933-35 і з 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 г. Член ВКПб/КПСС з 1942 года Ваяваў на сямі франтах на пасадзе камандзіра гарматы: на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах.

Баявое хрышчэнне атрымаў у 1941 годзе каля Віцебска ў складзе 153-й стралковай дывізіі, дзе ён падюіў першы варожы танка, затым удзельнічаў у Смаленскай бітве ў складзе той жа дывізіі, якая неўзабаве была пераўтворана ў 3-ю гвардзейскую.

Камандзір гарматнага разліка 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка старшы сяржант Дзмітрый Абраменка 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Датнава (літоўскага Датнува) разам з байцамі даручанага яму гарматнага разліка вывеў са строю дзве кулямётныя кропкі з разлікамі і каля палутара дзясяткаў варожых салдатаў.

21 жніўня каля пасёлка Гервіцы, у раёне літоўскага горада Шаўляй, падчас адбівання контратак ворага гарматны разлік Абраменка падавіў дзве кулямётныя кропкі і падбіў два аўтамабіля.

Загадам па 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 27 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны Ордэнам Славы 3 ступені.

У баю за станцыю «Пагеген», размешчаную на захад ад горада Тыльзіт, камандзір гарматнага разліку 22-га артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Дзмітрый Абраменка, камандуючы артылерыйскім разлікам, 20 кастрычніка 1944 года знішчыў кулямёт, да ўзвода салдат ворага і разбурыў бліндаж. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Загадам па 3-й гвардзейскай арміі ад 26 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

17 студзеня 1945 года на паўднёвым захадзе ад Прейсіш-Эйлаў узглаўляючы гарматны разлік 22-га гвардзейскага артылерыйкага палка, гвардыі старшына, дзмітрый абраменка прамой наводкай знішчыў чатыры кулямёты з разлікамі, разбурыў дом з дзввумя кулямётнымі кропкаммі ворага.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшыня Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.

У верасні 1945 года гвардыі старшына Абраменка Д. К. юыў дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса імя В. У. Куйбышава. Памер 28 студзеня 1981 года, пахаваны ў роднай вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалем «За адвагу».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Асобы