wd wp Пошук:

Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Руцкі. Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі (3 студзеня 1942, в. Залессе, Баранавіцкі раён — 4 верасня 2017) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Пасля заканчэння школы працаваў у саўгасе і вучыўся ў вучылішчы механізацыі. Скончыў эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1960—1965). У 1976 годзе узначаліў саўгас «Парахонскі».

Працаваў эканамістам, начальнікам аддзела Брэсцкага аблвыканкама. У 1986 годзе прызначаны старшынёй Пінскага райвыканкама. З 1991 года па 1997 год працаваў першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991).

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 2013 годзе за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пінскага раёна прысвоена Званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».

Зноскі

Спасылкі

Руцкі Дзмітрый Дзмітрыевіч

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня