wd wp Пошук:

Дзмітрый Анатольевіч Горчаў

Дзмітрый Анатольевіч Горчаў (27 верасня 1963, Цалінаград, Казахская ССР — 25 сакавіка 2010, Гасцілава, Невельскі раён, Пскоўская вобласць, Расія) — расійскі празаік, мастак, ілюстратар.

Біяграфія

Скончыў Алма-Ацінскі педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў токарам, настаўнікам замежнай мовы, сістэмным адміністратарам, тэхнічным перакладчыкам. У 1999 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург. Да 2005 года працаваў галоўным мастаком выдавецтва «Геликон Плюс» і часопіса Барыса Стругацкага «Полдень. XXI век».

З 2007 года пражываў у Невельскім раёне Пскоўскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга.

Набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, стаў адным з першых «тысячнікаў» у Жывым Часопісе. Творчасць Горчава прадстаўлена ў Бібліятэцы Машкова. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Школа зласлоўя».

Апавяданні Горчава — дасціпныя і рознабаковыя мініяцюры са смелымі моўнымі эксперыментамі. Горчаў парадзіраваў «народную» апісальную рыторыку, гарадскія легенды; працаваў са стылістыкай сказу і нарыса, сюжэтным абсурдам і алагізмам, успадкоўваючы традыцыі Міхаіла Зошчанкі і Данііла Хармса.

25 сакавіка 2010 года знойдзены мёртвым каля свайго дома ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці[1]. Прычынай смерці стала шырокае ўнутранае крывавыліванне, як паведаміла ў блогу пісьменніка яго жонка Кацярына. Пісьменнік пахаваны ў вёсцы, у якой жыў[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Памёр пісьменнік і мастак Дзмітрый Горчаў
  2. Памёр Дзмітрый Горчаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Невельскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Алматы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нур-Султане
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта