wd wp Пошук:

Дзеці Хурына

Дзе́ці Ху́рына (англ.: The Children of Húrin) — рэканструкцыя незавершанага рамана культавага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, якую выканаў яго сын Крыстафер. Гэтую кнігу Толкін пачаў пісаць у 1918 годзе, калі яму было 26 гадоў, і на працягу ўсяго свайго жыцця ён вяртаўся да яе, аднак так і не паспеў скончыць. Крыстафер Толкін перапрацаваў шматлікія чарнавікі, і з уласнымі стылістычнымі праўкамі падрыхтаваў кнігу да друку.

Кніга выйшла ў продаж 16 красавіка 2007 года.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі 2007 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Легендарыум Толкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжзем’е