Дзень мёртвых (ісп.: Día de Muertos) — свята, прысвечанае памяці памерлых, якое праходзіць штогод 1 і 2 лістапада ў Мексіцы, Гватэмале, Гандурасе, Сальвадоры. Па павер’і ў гэтыя дні душы памерлых сваякоў наведваюць родны дом. Традыцыя ўзыходзіць да індзейцаў мая і ацтэкаў, якія прыносілі дары багіні Міктлансіўатль[1] і будавалі сцены з выявай чарапоў — тсампантлі[2].
У 2003 годзе свята было ўключана ЮНЕСКА у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[3].
У гэтыя дні ладзіцца карнавал, гатуюцца саладосці ў выглядзе чарапоў, робяцца спецыяльныя фігуркі апранутых жаночых шкілетаў — Катрына, гэта значыць модніца, франціха (ісп.: La Calavera de la Catrina).
У 2004 годзе студэнты Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі пабудавалі з 5667 цукровых, шакаладных і карамельных чарапоў сцяну, што на 2667 чарапоў перавышае ранейшую сцяну. Сцяна занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса[2]