wd wp Пошук:

Дзень Лачплэсіса

Запальванне свечак каля муроў Рыжскага замка 11 лістапада 2014 года
Парад ўзброеных сіл Латвіі ў Рызе каля Манумента Свабоды ў Дзень Лачплэсіса

Дзень Ла́чплэсіса (лат.: Lāčplēša diena) — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленне Латвіі, адзначаецца 11 лістапада. Свята названа ў гонар героя латышскага нацыянальнага эпасу Лачплэсіса, які з’яўляецца ўвасабленнем барацьбы латышскага народа за свабоду роднай зямлі ад іншаземных захопнікаў[1][2][3][4]..

Падчас так званай Бермантыяды ў 1919 годзе Узброеныя сілы Латвіі разграмілі заходнерасійскую добраахвотніцкую армію ў Пардаўгаве (левабярэжжа Заходняй Дзвіны). У гэты дзень быў заснаваны Ваенны ордэн Лачплэсіса.

У часы Латвійскай ССР гэта свята было пад забаронай, але з 1988 года яго зноў пачалі адзначаць. У 1989 годзе было ўстаноўлена, што гэты дзень будзе гістарычнай памятнай датай, а з 1990 года ён стаў Днём памяці загінулых герояў[5][6].

Адной з самых вядомых традыцый у Дзень Лачплэсіса з’яўляецца запальванне свечак у Рыжскім замку[7][8].

Зноскі

  1. Vast programme of festivities prepared for Lacplesis Day celebrations(англ.) . bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (11 лістапада 2011). Праверана 25 сакавіка 2020.
  2. Patriotism swells during holiday week(англ.) . eng.lsm.lv. Public broadcasting of Latvia. Праверана 25 сакавіка 2020.
  3. Latvia remembers Lacplesis Day (нявызн.). baltictimes.com. The Baltic Times. Праверана 25 сакавіка 2020.
  4. Latvia celebrates Lāčplēsis Day(англ.) . bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (11 лістапада 2016). Праверана 25 сакавіка 2020.
  5. Latvian government conceptually supports making Lāčplēsis Day a holiday(англ.) . bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (10 красавіка 2018). Праверана 25 сакавіка 2020.
  6. Saeima supports making military remembrance day a holiday(англ.) . eng.lsm.lv. Public broadcasting of Latvia. Праверана 25 сакавіка 2020.
  7. Thousands of people left candles to commemorate the fallen on Lāčplēsis Day(англ.) . bnn-news.com. Baltic News Network — News from Latvia, Lithuania, Estonia (12 лістапада 2013). Праверана 25 сакавіка 2020.
  8. World public invited to light a ‘virtual’ candle for Lāčplēša day(англ.) . eng.lsm.lv. Public broadcasting of Latvia. Праверана 25 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Святы Латвіі
Катэгорыя·Святы 11 лістапада