wd wp Пошук:

Дзед Мароз

Дзед Мароз на паштовай марцы
Дзед Мароз i Снягурка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мароз (значэнні). Дзед Мароз — галоўны казачны персанаж на свяце Новага года ў СССР. Лічыцца валадаром зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Вобраз Дзеда Мароза створаны ў 1930-я гады: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

У Беларускім Палессі фальклорнага мароза называюць Зюзя.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.30 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зімовыя фальклорныя персанажы
Катэгорыя·Міфічныя істоты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле