wd wp Пошук:

Дзед-глыбачанін

Дзед-глыбачанін — бронзавая манументальна-дэкаратыўная скульптура ў г. Глыбокае (Беларусь), размешчана на беразе возера Кагальнае.

Скульптура ўяўляе сабой зборны вобраз жыхара горада, прататыпам з’яўляецца мясцовы педагог, гісторык, краязнаўца Аляксандр Сабалеўскі. Ініцыятарамі стварэння і спонсарамі сталі яго ўнукі — Дзмітрый і Антон. На помнік было выдаткавана каля 1,3 млрд рублёў. Аўтарам стаў мінскі скульптар Аляксандр Тухто, праца над скульптурай вялася каля года. Адкрыты помнік быў на свяце горада 3 чэрвеня 2015 года[1].

Скульптура адлюстроўвае пажылога інтэлігентнага мужчыну ў капелюшы, на каленях у якога ляжыць кніга. Мужчына вяртаецца з рыбалкі, а ў лодцы знаходзіцца злоўленая рыба. Побач з мужчынам сядзіць кот. Акрамя таго ў помніку знайшлі адлюстраванне вобразы глыбоцкіх храмаў, касцёла і царквы, якія сімвалізуюць духоўнасць, добрасуседства вернікаў розных канфесій[1].

Зноскі

  1. 1 2 Скульптуру «Дзед-глыбачанін» адкрылі ў Глыбокім. Радыё Рацыя
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·2015 год у Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Помнікі Глыбокага