wd wp Пошук:

Дзедкі

Дзе́дкі (Gomphidae) — сямейства стракоз.

Апісанне

Даўжыня цела 31—40, крылаў 25—40 мм. Стракозы жоўтыя або светла-карычневыя з чорным малюнкам. Вочы несутыкальныя. Заднія крылы каля асновы шырэйшыя за пярэднія. Брушка шырокае пасярэдзіне. Трохвугольнікі на крылах падоўжаныя.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Паўднёвай Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі найбольш трапляюцца дзедка звычайны (Gomphus vulgatissimus), дзедка жаўтаногі (Gomphus flavipes), дзедка еўрапейскі (Onychogomphus forcipatus).

Асаблівасці біялогіі

Драпежнікі; дарослыя кормяцца камарамі, сляпнямі, лускакрылымі і іншымі насякомымі, лічынкі — воднымі беспазваночнымі.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца і жывуць у рэках, азёрах, вадасховішчах, закапваюцпа ў пясок і глей. Цела іх укрыта валаскамі, паміж якімі затрымліваюцца пясок і гліна і якія робяць лічынак устойлівымі да цячэння.

Літаратура

Запольская Т. І. Дзедкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стракозы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара