wd wp Пошук:

Дзедзіч

«Дзедзіч» — брэсцкае абласное маладзёвае грамадскае аб’яднанне, утворанае ў лістападзе 1999 года студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымала рэгістрацыю ад Упраўлення юстыцыі ў 2002 годзе, у 2006-м пазбавілася яе пастановай суда. 23 верасня 2010 года рэгістрацыю аднавілі[1]. Выдае аднайменную газету і часопісы «Купалінка»[2], «Еўраклуб»[3] і «Юбілейка»[4].

У час палітычнага крызісу, 8 ліпеня 2021 года аб’яднанне «Дзедзіч» было ліквідавана «за парушэнні закона». Пракуратура палічыла, што арганізацыя нібыта вяла дзейнасць, якая не адпавядае заяўленым у статуце прадмеце і мэтам: замест аказання інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры арганізоўвала конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, якія прапагандуюць фарміраванне ў грамадзян ухвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў[5].

Праграмы

Зноскі

  1. Зарэгістравалі берасцейскі «Дзедзіч»(нявызн.) (недаступная спасылка). Наша Ніва (24 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 сакавіка 2013.
  2. http://www.dzedzich.org/wp/samvydat/kupalinka/
  3. http://www.dzedzich.org/wp/samvydat/euroklub/
  4. http://www.dzedzich.org/wp/samvydat/jubilejka/
  5. У Берасьці ўлады ліквідавалі яшчэ 2 арганізацыі: «Дзедзіч» і «За свой горад»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Маладзёжныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 2021 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1999 годзе
Катэгорыя·Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Арганізацыі Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі