wd wp Пошук:

Дзевінскі Град

Дзевінскі замак (славацк.: Devínsky hrad) — разваліны замка ў Брацілсаве, адзін з народных сімвалаў Славакіі. Па імені Дзевіна названы Дзевінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.

Дзевінскі замак

Гісторыя

Першае ўмацаванне на месцы Дзевіна з’явілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаванняў абарончай сістэмы Лімес Раманус. Вялікамараўскі замак Дзевін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдскім летапісе як «Довіна». Замак гуляў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасля падзення Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэнне, але ў XIII ст. зноў стаў гуляць важную ролю падчас сутыкненняў Аўстрыі і Венгрыі. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям’я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэннем Асманскай імперыі замак перастаў гуляць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дзевіна, былой вялікамараўскай крэпасці сталі легендарным месцам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Замкі Славакіі
Катэгорыя·Збудаванні Славакіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Браціслава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96