wd wp Пошук:

Джэйсан Мраз

Джэйсан Мраз** (**Jason Mraz, нар. 23 чэрвеня 1977 г.) — амерыканскі музыкант. Нарадзіўся і вырас у штаце Віргінія.

Мраз выпусціў свой дэбютны альбом Waiting for My Rocket to Come, у які ўваходзіў хітовы сінгл The Remedy (I Won’t Worry) у 2002 годзе. Але ў магазінах ён не прадаваўся, пакуль не выйшаў яго другі альбом Mr. A-Z у 2005 годзе, які прынёс яму сусветны поспех. Альбом апынуўся на пятым радку ў спісе Billboard Hot 200 і ў Амерыцы быў прададзены тыражом 100 тысяч копій. У 2008 годзе, Мраз выпусціў свой трэці студыйны альбом We Sing. We Dance. We Steal Things.. Альбом дэбютаваў на трэцім радку ў тым жа спісе.

Біяграфія

Джэйсан Мраз амерыканскі спявак і аўтар песень, які змешвае самыя розныя жанры - поп, рок, фолк, джаз, кантры і хіп-хоп. Хвалюючы скорагаворшчык, каламбуршчык і пры гэтым немагчымы рамантык. Ён нарадзіўся 23 чэрвеня 1977 у прыгарадзе Рычманда (штат Віргінія, ЗША). У Джэйсана чэшскія карані (яго дзядуля па бацьку эмігрыраваў з Чэхіі ў ЗША), прозвішча Мраз перакладаецца з чэшскага як “мароз”. У школе Мраз быў актыўным удзельнікам групы падтрымкі, што дарэчы можна заўважыць на яго канцэртах - ён цудоўна заводзіць публіку з першай жа песні.

Пасля школы Мраз вывучаў мастацтва музычнага тэатра ў Амерыканскай Акадэміі Музычнага і Драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. А затым з’ехаў у Сан-Дыега. У 2002 годзе ён падпісаў кантракт з Electra Records і разам з прадзюсарам Джонам Алагія выпусціў свой дэбютны альбом Waiting for My Rocket, які стаў плацінавым у ліпені 2004 года. Затым гастролі, розныя прэміі і ў 2005 годзе Мраз выпускае другі альбом «Mr. A-Z» разам з прадзюсарам Стывам Лілівайтам (якія атрымалі пасля гэтага Грэмі Прадзюсар Года). Затым доўгі і вельмі паспяховы тур у падтрымку альбома.

2007 год Мраз пачаў з прэзентацыі свайго новага сінгла «The Beauty in Ugly» уласна для амерыканскага серыяла Ugly Betty. Першапачатковы чарнавы варыянт песні зваўся «Прасцячка Джэйн» (Plain Jane)

У наш час Мраз прасоўвае свой новы студыйны, на рэдкасць светлы і цудоўны, альбом We Sing, We Dance, We Steal Things, выпушчаны 13 мая 2008 года. Заручаны з Трыстан Прэцімен - аўтарам і выканаўцам песень. Пара заявіла, што іх вяселле адбудзецца толькі пасля таго, як у Каліфорніі будуць дазволены аднаполыя шлюбы.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вірджыніі
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта