Джулія (Юлія) Малак (18 сакавіка 1928, Філадэльфія, Пенсільванія — 26 лістапада 2017, Ганалулу, Гаваі, ЗША) — апошняя прынцэса Карэі, дачка ўкраінскіх эмігрантаў.
У 1958 годзе яна працавала ў нью-ёркскай архітэктурнай фірме, якая спраектавала шкляную піраміду для Луўра. Юлія хацела пераехаць у Іспанію і падала аб’яву аб продажы кватэры. Карэйскі прынц(англ.) бел. убачыў паведамленне, наведаў кватэру і пераканаў Юлію застацца[1].
Карэец Гу зрабіў дзяўчыне прапанову па-ўкраінску. Бацькі дзяўчыны былі шакаваныя ўчынкам. У 1958 годзе закаханыя абвянчаліся ва ўкраінскай каталіцкай царкве Святога Георгія(укр.) бел. ў Нью-Ёрку.
Пара пераехала ў Карэю ў 1963 годзе. І Гу(англ.) бел. быў прынцам, але іх дынастыя больш не мела палітычнага ўплыву. Краіна стала прэзідэнцкай рэспублікай, маёнткі манаршай сям’і нацыяналізавалі, дазвол на вяртанне на радзіму яны атрымалі толькі тады, калі стала ясна, што каралеўская дынастыя да ўлады не вернецца. Юлія з вялікім задавальненнем займалася дабрачыннасцю. Яна прыцягвала людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працы ў сваёй дызайнерскай майстэрні, апекавалася карэйскімі сіротамі. Пара не магла мець дзяцей, таму не адчувала сябе цалкам шчаслівай. Сям’я нават удачарыла дзяўчынку (Яўгенію Ун-Сук Лі)[2]. Але гэта не задавальняла бацькоў І Гу. Кожны раз яму нагадвалі, што такая жанчына не можа быць жонкай прынца.
Мезальянсны шлюб падоўжыўся 20 гадоў. Пасля разводу прынц пераехаў у Японію, а апошняя прынцэса Карэі працягнула жыць у Сеуле[3]. У дакументальным фільме MBC «Апошні ліст Юліі» яна прызнаецца, што была простай украінскай дзяўчынай, якая б ніколі не паверыла, што аднойчы апынецца ў каралеўскім палацы[4].
З 1995 года жыла на Гаваях. У 2005 годзе яна апошні раз наведала Карэю, каб пакланіцца былому мужу (ён памёр 15 ліпеня 2005 года ў Токіа, пахаваны ў Сеуле) і перадаць у музей сямейныя рэліквіі. Памерла 26 лістапада 2017 года. Яе прах быў развеяны над Ціхім акіянам.