wd wp Пошук:

Джозеф Кітынгер

Скачок Excelsior III

Джозеф Уільям Кітынгер II (нарадзіўся 27 ліпеня 1928) — афіцэр ваенна-паветраных сіл ЗША, вядомы сваім удзелам у праектах Manhigh і Excelsior. Падчас вайны ў В’етнаме быў збіты і захоплены ў палон, у якім прабыў 11 месяцаў.

Ранняе жыццё і ваенная кар’ера

Нарадзіўся ў горадзе Тампа, штат Фларыда. У сакавіку 1949 года паступіў на службу ў ВПС ЗША і быў накіраваны ў школу падрыхтоўкі лётчыкаў. Пасля заканчэння трэніровак у сакавіку 1950 атрымаў званне пілота і чын малодшага лейтэнанта. Далейшую службу нёс на авіябазе Рамштайн ў складзе 86-га знішчальна-бамбавальнага крыла. У 1953 быў пераведзены на авіябазу Халаман ў Нью-Мексіка, дзе служыў афіцэрам па бяспецы палётаў, быў інструктарам па выжыванні і метадах катапультавання.

Праект «Эксельсіёр»

Першы скачок быў здзейснены з вышыні 23300 метраў 16 лістапада 1959. З-за непаладак стабілізуючы парашут не раскрыўся, і Кітынгер трапіў у штопар. Яго цела круцілася з хуткасцю 120 абаротаў у хвіліну, перагрузкі складалі 22g, і Джозеф страціў прытомнасць. Парашут адкрыўся з дапамогай прыбора аўтаматычнага раскрыцця парашута. 11 снежня ён скокнуў зноў, ужо з вышыні 22760 метраў, за што быў узнагароджаны «Парашутным медалём Леа Стывенса».

16 жніўня 1960 года адбыўся апошні скачок у рамках праекта «Эксельсіёр» з вышыні 31300 метраў. Раскрыўшы тармазны парашут для стабілізацыі, Джозеф Кітынгер падаў 4 хвіліны і 36 секунд, дасягнуўшы хуткасці 988 км/г (або 274 м/с) да адкрыцця асноўнага парашута на вышыні 5500 метраў. Герметычнасць правай пальчаткі была парушаная, і яго рука павялічылася ў памерах у два разы. Гэты скачок атрымаў некалькі рэкордаў: самы высокі скачок са стратастата, самы высокі скачок з парашутам, найбольш доўгае падзенне з тармазным парашутам і найбольшая хуткасць, дасягнутая пры падзенні. Усе гэтыя рэкорды зарэгістраваныя ВПС ЗША, ФАІ іх не прызнае, з-за выкарыстання стабілізуючага парашута падчас скачку.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Лётчыкі В’етнамскай вайны
Нарадзіліся 27 ліпеня
Авіяканструктары ЗША
Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Парашутысты
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
Ваеннапалонныя ЗША
Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Нарадзіліся ў Фларыдзе
Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)