wd wp Пошук:

Джозеф Кук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кук. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джозеф Кук (17 снежня 1860, Стафардшыр, Англія - ​​30 ліпеня 1947, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, шосты прэм’ер-міністр краіны.

Палітычная кар’ера

У 1891 годзе Кук стаў членам заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса. У той час ён прадстаўляў лейбарысцкую партыю, раскол у якой адбыўся ўжо ў 1893 годзе. Прычынай расколу быў свабодны гандаль. Джозеф Кук стаў лідарам фракцыі свабоднага гандлю і пакінуў партыю ў 1894 годзе. Разам з тым ён захаваў сваё месца ў заканадаўчым сходзе, акрамя таго, у яго быў міністэрскі партфель ва ўрадзе Джорджа Рэйда. У 1901 годзе Кук сышоў у федэральную палітыку.

Джозеф Кук заставаўся ў федэральнай палітыцы 20 гадоў. Ён прадстаўляў выбарчую акруга Парамата ў заканадаўчым сходзе краіны. За гэты час ён быў міністрам абароны ў 1909-1910 гадах (пры Альфрэдзе Дыкіне), другім чалавекам у апазіцыі ў 1910-1913 гадах. Пасля гэтага ён змяніў Альфрэда Дыкіна на пасадзе лідара ліберальнай партыі і выйграў выбары ў маі 1913 года з перавагай у адно крэсла. 8 чэрвеня 1914 генерал-губернатар распусціў урад Джозефа Кука, так як паўсталі рознагалоссі па адным з законапраектаў. Фармальна Кук заставаўся на пасадзе да 17 верасня, калі яго змяніў Эндру Фішэр. За гэты час пачалася Першая сусветная вайна.

Знаходзячыся ў апазіцыі, Кук падтрымліваў ваенныя рэформы Фішэра і Х’юза, што прывяло да зліцця партый 7 лютага 1917 г. Пасля гэтага Кук стаў намеснікам прэм’ер-міністра. Кук суправаджаў Х’юза на мірнай канферэнцыі і падпісанні Версальскага дагавора ў 1919 годзе. З красавіка па верасень 1921 г. Кук выконваў абавязкі прэм’ер-міністра.

З 1921 па 1927 Кук займаў пасаду вярхоўнага камісара Аўстраліі ў Лондане, пасля гэтага вярнуўся ў Сідней.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1069089826 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Joseph Cook // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Australian Dictionary of BiographyMUP, 1966. Праверана 7 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стафардшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу