Даўгахвостыя сініцы (Aegithalidae) — сямейства птушак атрада вераб’інападобных.
Невялiкiя птушкі з вельмi доўгiм хвастом i кароткай, далiкатнай дзюбай. Крыху падобныя да звычайных сiнiц, але з іншымі гнездавымі паводзінамі. Дымарфiзм адсутнiчае. Адрозніваюць 7-8 відаў. У Еўропе адзiн вiд — сініца-апалоўнік.