wd wp Пошук:

Дашагуз

Дашагуз (туркм.: Daşoguz, раней Ташауз) — горад на паўночным усходзе Туркменістана, адміністрацыйны цэнтр Дашагузскага велаята. Насельніцтва — 210 тыс. жыхароў (паводле афіцыйных дадзеных на 2004 год). Размешчаны на поўначы Туркменістана, на абодвух берагах канала Шават (ірыгацыйнае адгалінаванне ракі Амудар’я). Знаходзіцца ў экалагічна неспрыяльным раёне Аральскага мора. Адлегласць ад Ашгабада — 630 км, да Нукуса — сталіцы Каракалпакстана 101 км. Горад заснаваны ў 1681 годзе як караван-сарай з на ўскраіне Хівінскага ханства.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Туркменістана
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96