wd wp Пошук:

Дарожныя восы

Дарожныя восы[1] (Pompilidae, або Psammocharidae) — сямейства перапончатакрылых насякомых (Hymenoptera) Падатрад джаланосныя (Apocrita). Пераважна буйной або сярэдняй велічыні насякомыя (15—40 мм).

Арэал

Насяляюць па ўсім зямным шары (усяго каля 5000 відаў), асабліва шматлікія ў тропіках; на Беларусі 24 віды, 35 родаў у Паўночнай Амерыцы, больш за 40 родаў у Аўстраліі.

Біялогія

Большасць дарожных вос рые норкі ў зямлі, куды адкладае яйкі на паралізаваных ўколамі джала павуках, якія служаць кормам для лічынак. Некаторыя віды выкарыстоўваюць здабычу, нарыхтаваную іншымі дарожнымі восамі.

Зноскі

  1. Напісанне Дарожныя восы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.56

Літаратура

Спасылкі

The Pompilid Project Архівавана 25 мая 2009.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Дарожныя восы
Катэгорыя·Восы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона