Данг Мінь Юн (в’етн.: Đặng Minh Nhuận; 1932—1963), таксама вядомы пад псеўданімам Бэй Дэн (в’етн.: Bảy Đen) — лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войн. Пасмяротна ўдастоены звання героя Народных узброеных сіл В’етнама.
Нарадзіўся ў 1932 годзе ў камуне Лонг Чау, раён Чау Тхань, правінцыя Віньлонг (цяпер акруга 3, горад Віньлонг, аднайменная правінцыя) у сям’і рамеснікаў і гандляроў[1].
У 1948 годзе уступіў у антыфранцузскія сілы. У 1949 годзе прыняты ў Камуністычную партыю Індакітая. У 1954 годзе з’ехаў на поўнач, дзе вучыўся у афіцэрскай школы, пасля заканчэння якой служыў на в’етнама-кітайскай мяжы. У 1962 годзе заняў пасаду камандзіра першай роты, 261-га батальёна ваеннай зоны 8[1]. У пачатку 1963 года ўзначальваў в’етнамскія сілы падчас бою за Апбак. Тут войскі камуністаў нанеслі першае буйное паражэнне праціўніку[2][3].
30 студзеня 1963 года, падчас нападу на форт Тхань Нхут (цяпер у раёне Гокангтай, правінцыя Цяньцзян), быў цяжка паранены і хутка памёр[4].
Быў жанаты з Тхі Мінь Нгует, меў трох дачок: Данг Тхі Нгует Хонг (нарадзілася ў 1959 годзе), Данг Тхі Нгуйет Ань (нарадзілася ў 1961 годзе), Данг Тхі Нгует Май (нарадзілася ў 1962 годзе)[1][5].
20 чэрвеня 1994 года пасмяротна прысвоена званне героя Народных узброеных сіл В’етнама[1].