Дакрыяадэніт — запаленне слёзнай залозы. Бывае востры і хранічны. Востры дакрыяадэніт найчасцей інфекцыйнага паходжання. Прыкметы: ацёк, боль, пачырваненне кан’юктывы вонкавай часткі верхняга павека, можа павышацца тэмпература цела. Лячэнне тэрапеўтычнае. Хранічны дакрыяадэніт узнікае на фоне некаторых хвароб (туберкулёз, сіфіліс, хвароба Мікуліча і іншыя).