wd wp Пошук:

Дагаберт III

Дагаберт III (фр.: Dagobert III; 699 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715) — кароль франкаў, кіраваў у 711715 гг., з дынастыі Меравінгаў. Дагаберт быў сынам караля Хільдэберта III і Эдоны. Імя Дагаберт ў перакладзе са стара-германскай азначае «бліскучы, як дзень»).

Біяграфія

Дагаберта, атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі кароны трох франкскіх каралеўстваў — Нейстрыі, Бургундыі і Аўстразіі — ва ўзросце дванаццаці гадоў. Рэальная ўлада, аднак, знаходзілася ў руках маёрдома Піпіна Герыстальскага, які кіраваў у Аўстразіі. У Нейстрыі маёрдомам быў яго сын Грымаальд. Аднак абодвы яны паміраюць у 714 годзе. Новым маёрдомам стаў непаўнагадовы сын Грымаальда Тэадаальд.

Смерць Піпіна выклікала адкрыты канфлікт паміж яго спадчыннікамі і нейстрыйскай шляхтай, якая выбірала маёрдомаў. Удава Піпіна Плектруда кіравала каралеўствам ад імя караля Дагаберта III і маёрдома Тэадаальда, абодвух непаўналетніх. Нейстрыйская знаць скарысталася гэтым, каб зрабіць паўстанне. Яны аб’ядналіся ў лесе недалёка ад Кампьені, і раздушылі войска аўстразійцаў. Пасля чаго Нейстрыя аднавіла сваю незалежнасць і прызначыла новага маёрдома ў асобе Рагенфрэда.

Пакуль увага кіраўнікоў была адцягнута вайной з фрызамі на поўначы, у кароткае валадаранне Дагаберта пачалося адасабленне абласцей паўднёвай Галіі: Саварык, ваяўнічы біскуп Асера, у 714 і 715 гадах на свой страх і рызыку падпарадкаваў сабе Арлеан, Невер, Авалон і Тонер, а Эўдон ў Тулузе і Антэнор ў Правансе сталі фактычна незалежнымі кіраўнікамі.

Пасля цалкам безаблічнага валадарання Дагаберта III памёр паміж 3 верасня і 31 снежня 715 года ва ўзросце 16 гадоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 699 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Каралі франкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 715 годзе
Катэгорыя·Меравінгі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя