wd wp Пошук:

Давід Майсеевіч Кулік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулік. Давід Майсеевіч Кулік (1903—1994) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1941). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1956)[1].

Біяграфія

Скончыў Дзяржаўны інстытут медыцынскіх ведаў (Ленінград, 1928). Працаваў у 2-й Савецкай бальніцы г. Мінска (1930—1933, загадчык псіхіятрычнага аддзялення), у Магілёўскай рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы (1933—1941, загадчык клінічнага аддзялення, старшы ардынатар)[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік начальніка псіханеўралагічнага шпіталя. Пасля вайны — у Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы (1945—1968, у 1945—1950 — галоўны ўрач), Магілёўскім абласным псіханеўралагічным дыспансеры (1950—1962 — в. а. галоўнага ўрача)[1].

Пасля выхаду на пенсію — у Ленінградзе, з 1982 — у Пушкіне Ленінградскай вобласці ў Доме ветэранаў навукі[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: праблемы псіхіятрыі, псіханеўралогіі; псіхічныя ўскладненні пры малярыі; вопыт купіравання станаў ўзбуджэння ў клапатлівым аддзяленні (тэма дысертацыі)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кулик, Давид Моисеевич (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чырвонай Слабадзе (Салігорскі раён)
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Псіхіятры Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе