wd wp Пошук:

Гіяцынт Альхімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альхімовіч.

«Паенне асла» і «Малочніца» Г. Альхімовіча

Гіяцынт Альхімовіч (фр.: Hiacynt/Hyacinthe Alchimowicz; 1 верасня 1841, в. Дзембрава (Дубрава) Лідскага павета, цяпер Шчучынскі раён — пасля 1897, Францыя) — мастак.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, малодшы брат Казіміра Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе між іншым атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. На мастацкае станаўленне Г. Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Разам з братам удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 г., пасля паўстання эміграваў у Францыю, дзе жыў у Перпіньяне. Пазней пераехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Міхалам Андрыёлі.

У 1876 годзе ён быў прызначаны прафесарам малявання ў сярэдняй школе ў Перпіньяне, затым у прафесійна-тэхнічным вучылішчы і вышэйшай жаночай школе. За сваю працу ён быў узнагароджаны ў 1892 годзе французскім ордэнам «Officier d’Académie(руск.) бел.».

Ён удзельнічаў у шматлікіх выстаўках жывапісу ў Францыі, дзе ён жыў да смерці.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі