wd wp Пошук:

Гіперкуб

Гіперкуб — абагульненне куба на выпадак з адвольным лікам вымярэнняў.

Гіперкубам памернасці Ν завецца мноства пунктаў у Ν-мернай эўклідавай прасторы, якое задавальняе няроўнасцям

∀ i : −

a 2

<

x

i

<

a 2

{\displaystyle \forall i:-{\frac {a}{2}}<x_{i}<{\frac {a}{2}}}

\{\displaystyle \forall i:-\{\frac \{a\}\{2\}\}<x_\{i\}<\{\frac \{a\}\{2\}\}\}, дзе a — даўжыня канта гіперкуба.

Таксама можна вызначыць гіперкуб як дэкартаў здабытак Ν роўных адрэзкаў.

Таксама можна сказаць, што Ν-куб — гэта фігура, кожная вяршыня якой злучана рэбрамі з Ν іншымі вяршынямі; Ν, у сваю чаргу, вызначае памернасць гэтай фігуры. Альбо, Ν-мерны куб утвараецца Ν парамі паралельных (Ν-1)-плоскасцяў, то бок мае 2Ν гіпер грані, кожная з якіх з’яўляецца (Ν-1)-кубам.

У агульным выпадку, колькасць K-мерных граняў Ν-мернага куба роўна

2

N − K

C

N

K

{\displaystyle {2}^{N-K}C_{N}^{K}}

\{\displaystyle \{2\}^\{N-K\}C_\{N\}^\{K\}\}.

Уласцівасці гіперкуба

УласцівасцьЗначэнне
Даўжыня рабраa
ПамернасцьN
Гіпер аб'ем
Гіпер плошча паверхні
Даўжыня дыяганалі

Розныя гіперкубы

N-Куб Выява (двухмерная праекцыя) Назва Пунктаў (0) Адрэз-каў (1) Квадра-таў (2) Кубоў (3) Тэсер-актаў (4) Пентэр-актаў (5) Хексер-актаў (6) Хептэр-актаў (7) Актэр-актаў (8) Энтэнер-актаў (9) Дэкер-актаў (10)
0-куб Пункт 1                    
1-куб Адрэзак 2 1                  
2-куб Квадрат 4 4 1                
3-куб Куб 8 12 6 1              
4-куб Тэсеракт 16 32 24 8 1            
5-куб Пентэракт 32 80 80 40 10 1          
6-куб Хексеракт 64 192 240 160 60 12 1        
7-куб Хептэракт 128 448 672 560 280 84 14 1      
8-куб Актэракт 256 1024 1792 1792 1120 448 112 16 1    
9-куб Энтэнеракт 512 2304 4608 5376 4032 2016 672 144 18 1  
10-куб Дэкеракт 1024 5120 11520 15360 13440 8064 3360 960 180 20 1
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Правільныя шматграннікі