wd wp Пошук:

Гіпарх

Гіпарх (каля 190, Нікея—125 д.н.э.) — старажытнагрэчаскі навуковец, адзін з пачынальнікаў астраноміі. Жыў і працаваў у Александрыі.

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астраноміі метадамі сферычнай трыганаметрыі. Павысіў дакладнасць назіранняў, выкарыстаўшы крыж з ніцей у вугламерных інструментах (секстантах і квадрантах) для нацэльвання на свяціла.

Увёў геаграфічныя каардынаты — шырату і даўгату, і яго можна лічыць заснавальнікам матэматычнай геаграфіі.

Склаў вялікі на той час каталог пазіцый 850 зорак, падзяліў зоркі паводле бляску на 6 ступеней (зорных велічынь).

Лічыў Зямлю нерухомай, а ў тлумачэнні руху планет следаваў тэорыі эпіцыклаў.

Стварыў першыя матэматычныя тэорыі бачнага руху Сонца і Месяца, і тэорыі зацьменняў. Склаў табліцы пазіцый Сонца і Месяца, якія дазвалялі прадказваць моманты зацьменняў з дакладнасцю да 1—2 гадз.

Правільна вызначыў памеры Месяца і яго адлегласць ад Зямлі. На аснове назіранняў сваіх папярэднікаў і сваіх уласных вызначыў працягласць сонечнага года з дакладнасцю да 6 хв.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Географы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 190 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізніку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Постаці астраноміі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 120 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі на Родасе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Постаці матэматыкі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Астраномы Старажытнай Грэцыі