wd wp Пошук:

Гінекалагічнае крэсла

Гінекалагічнае крэсла пачатку XX стагоддзя.

Гінекалагічнае крэсла — спецыяльнае медыцынскае абсталяванне(руск.) бел. для правядзення абследаванняў, маніпуляцый або малых аператыўных умяшанняў ва ўмовах малой аперацыйнай на мочапалавых органах[1].

Крэсла з’яўляецца больш эрганамічнай альтэрнатывай аглядальнай кушэтцы. Пацыенты знаходзяцца ў ім у паўсядзячам становішчы, абапіраючыся ягадзіцамі на край крэсла. Такое становішча дазваляе дасягнуць максімальнага камфорту. Так, жанчыны, якіх аглядаюць, маюць магчымасць назіраць за працэсам агляду; для яшчэ большай зручнасці пад галаву можа падкладвацца падушка[2]. Таксама канструкцыя крэсла дазваляе знізіць патрэбу ў анестэзіі[3].

Крэсла можа прымаць розныя палажэнні з дапамогай рэгулявальных механізмаў, абсталёўвацца рэгуляваннямі з электрапрывадам, камплектавацца аксэсуарамі для мацавання інструментаў[1], у прыватнасці кальпаскопа(руск.) бел.. Крэсла выкарыстоўваецца пры правядзенні кальпамікраскапічных і ўрагенітальных даследаванняў[3].

Маюцца сведчанні таго, што розныя аперацыі з выкарыстаннем гінекалагічных крэслаў (diphros paredros) праводзіліся яшчэ ў антычнасці[4].

Зноскі

  1. 1 2 БМЭ, 1974—1989
  2. Paarlberg, van de Wiel, 2017
  3. 1 2 Tatford, 2012, p. 477
  4. Michaelides D. Surgery in Byzantium // Medicine and Healing in the Ancient Mediterranean. — Oxbow Books, 2014. — 446 p. — ISBN 1782972366.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гінекалогія
Катэгорыя·Медыцынскае абсталяванне
Катэгорыя·Уралогія