wd wp Пошук:

Гільём Святы

Святы Гільём, Гільём д’Ара́нж, Гільём з Тулу́зы (фр.: Guillaume d’Orange, 750 — 28 мая 812 гг.) — франкскі ваенны і палітычны дзеяч, герой французскага сярэдневяковага эпасу, святы Рымска-каталіцкай царквы. Дзень шанавання — 28 мая.

Гільём быў стрыечным братам Карла Вялікага. У 790 г. атрымаў тытул графа Тулузы. У 793 г. пацярпеў паражэнне ад пірэнейскіх мусульман пад Нарбонай, але не даў магчымасці ворагам прасоўвацца далей ў Франкскае каралеўства. У 801 г. удзельнічаў у паспяховай аблозе Барселоны.

У 784 г. заснаваў абацтва Аньян. У 806 г. стаў бенедыктынскім манахам і абатам гэтага кляштара. Памёр каля 812 г. Кананізаваны ў 1066 г.

У XIXII стст. стаў героем эпічнага цыкла французскай паэзіі chansons de geste. Усяго вядома 20 твораў, прысвечаных Гільёму або яго набліжаным. У паэзіі трубадураў разглядаўся як прыклад добрага васала і рашучага рыцара, часам супрацьпастаўляўся Людовіку Святому.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 750 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Графы тулузскія
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Эро
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі ў 812 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі