wd wp Пошук:

Гідра зялёная

Гідра зялёная (Hydra viridissima) — від прэснаводных гідроідных паліпаў роду Гідра.

Апісанне

Характэрны зялёны колер ім надаюць клеткі аднаклетачнай водарасці хларэлы ў клетках гастрадэрмісу (гастрадэрміс — гэта ўнутраны пласт клетак, які з’яўляецца мембранай гастраваскулярнай поласці прадстаўнікоў тыпу Cnidaria; гэты тэрмін таксама выкарыстоўваецца для аналагічнага ўнутранага эпітэліяльнай пласта грабневікоў). Праз гэта гідра зялёная, як правіла, менш драпежная , чым апасімбіятычныя віды гідраў.

Пашырэнне

Распаўсюджаная ў паўночным умераным поясе. Гэта звычайны арганізм для стаячых вод, дзе яго можна знайсці з ранняй вясны да позняй восені. Часцей за ўсё сустракаецца прымацаванай да сцеблаў водных раслін і на ніжнім баку лісця, напрыклад раскі.

Асаблівасці біялогіі

Калі гідру падражніць, яна сцягваецца ў невялікую зялёную кроплю, якую лёгка выпусціць з-пад увагі. Калі акуратна сабраную з сажалкі ваду пакінуць стаяць у слоіку, то часта H. viridissima паказваецца праз некалькі хвілін. У няволі гідра зялёная мае тэндэнцыю рухацца да святла.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гідроідныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта