Гуця́нка[1], Любонка[2][3] — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўднёвай ускраіны вёскі Сяргеевічы[1]. Упадае ў старарэчча на пойме Бярэзіны прыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Гута. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі аграгарадок Любонічы, вёска Гута. У басейне ракі каля аграгарадка Любонічы і вёскі Уласавічы сажалка.