Гурба (снежны намець) — адклад снегу пад час завей і снегападаў, які ўзнікае на зацішнаму боку перашкоды ў выніку мясцовага зніжэння хуткасці ветру і выпадзення лішкаў снегу з снегавятровага патоку [1].
Абарона ад снежных заносаў (снегаахова) дарог і іншых аб’ектаў ажыццяўляецца трыма асноўнымі спосабамі: (1) ставяць снегавыя платы, якія могуць быць суцэльнымі, пранікальнымі, якімі затрымліваюць снег, якімі выдзімаюць снег, аднараднымі і шматраднымі, высаджваюць снегаахоўныя насаджэнні і наразаюць у снезе траншэі; (2) самі збудаванні робяць снеганезаноснымі — на высокім насыпу, на апорах, асаблівай формы і г. д.; (3) замацоўваюць снег у поле, адкуль ён можа знасіцца. Снегазатрыманне ў поле праводзяць з дапамогай пасеву раслін з высокімі сцебламі, снегазборных лясных палос, снегаарання, снегаўшчылення і расстаноўкі розных перашкод [2].