wd wp Пошук:

Гунунг-Лёсер

Гунунг-Лёсер — нацыянальны парк на поўначы інданезійскага вострава Суматра, на мяжы правінцый Паўночная Суматра і Ачэх. Нацыянальны парк названы ад гары Лёсер, размешчанай на яго тэрыторыі. Плошча 416,5 тыс. га. Створаны ў 1934 годзе для аховы месцаў пражывання суматранскага насарога і арангутана.

Геаграфія

Гунунг-Лёсер працягнуўся на 150 км у даўжыню і больш за 100 км у шырыню. Вялікая яго частка пакрыта гарамі. 40 % тэрыторыі (пераважна на поўначы) размешчана на вышыні больш за 1500 м, і толькі 12 % тэрыторыі ў нізіннай паўднёвай палове — ніжэй за 600 м; каля 25 км парк праходзіць уздоўж узбярэжжа. На тэрыторыі парку — 11 вяршынь вышынёй больш за 2700 м; самая высокая кропка — гара Лёсер, вышыня якой складае 3466 м над узроўнем мора.

Парк ўключае ў сябе мноства розных экасістэм. Унутры парку знаходзіцца запаведнік для захавання арангутанаў Букіт Лаванг. Разам з нацыянальнымі паркамі Букіт-Барысан-Сеталан і Керынчы-Себлат, Гунунг-Лёсер утварае аб’ект сусветнай спадчыны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Інданезіі
Катэгорыя·Ачэх (правінцыя)
Катэгорыя·Біясферныя рэзерваты Інданезіі
Катэгорыя·Правінцыя Паўночная Суматра
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II