wd wp Пошук:

Губернатарства Трансністрыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трансністрыя. Губернатарства Трансністрыя (рум.: Transnistria), або Заднястроўе — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, утвораная румынскімі ўладамі на тэрыторыі часткі акупаваных Вінніцкай, Адэскай, Мікалаеўскай абласцей Украінскай ССР і левабярэжнай часткі Малдаўскай ССР, падчас Другой сусветнай вайны. Сталіца — Адэса. Губернатар — прафесар Георгэ Алексяну. Утворана 19 жніўня 1941 года; дэ-факта ліквідавана савецкімі войскамі 20 сакавіка 1944 года падчас Дняпроўска-Карпацкай стратэгічнай наступальнай аперацыі.[1][2]

Гісторыя

Трансністрыя была ўтворана ў адпаведнасці з нямецка-румынскім дагаворам, падпісаным у Бендэрах 30 жніўня 1941 года. Паводле гэтага дагавора тэрыторыя паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, якая ўключае частку Вінніцкай, Адэскай, Мікалаеўскай абласцей Украіны і левабярэжную частку Малдовы, пераходзіла пад юрысдыкцыю і кіраванне Румыніі.

На падставе гэтага дагавора прэм’ер-міністр і кандукэтор Румыніі Іон Антанеску ў 1940—1944 гг. выдаў 19 жніўня 1941 года Дэкрэт № 1 аб ўсталяванні румынскай адміністрацыі ў Трансністрыі[3] з цэнтрам у горадзе Ціраспаль (у сярэдзіне кастрычніка 1941 года, пасля сыходу Чырвонай арміі з Адэсы, сталіца была перанесена туды). Губернатарам быў прызначаны прафесар Георгэ Алексяну.

Мяжа Трансністрыі праходзіла на поўдні па ўзбярэжжы Чорнага мора паміж вусцямі рэк Днестр і Паўднёвы Буг, на захадзе — па рацэ Днестр ад вусця да ўпадзення ў Днестр левага прытоку рэчкі Лядава, на ўсходзе — па рацэ Паўднёвы Буг ад вусця да ўпадзення ў Паўднёвы Буг правага прытоку рэчкі Роў, на поўначы — па рэчках Лядава і Роў да іх вытокаў у Барскім раёне Вінніцкай вобласці.

Гісторыя румынскай акупацыі Трансністрыі завяршылася ў красавіку 1944, калі савецкая армія цалкам вызваліла тэрыторыю паміж Днястром і Паўднёвым Бугам ад румынскіх і нямецкіх войскаў.

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Alexander Dallin. Odessa, 1941—1944: A Case Study of Soviet Territory Under Foreign Rule. Chapter II. Transnistria: Theory and Practice. Архівавана 27 ліпеня 2011.
  2. Dennis Deletant. Antonescu şi Transnistria Архівавана 2 сакавіка 2008.
  3. Дэкрэт І. Антанеску аб ўсталяванне румынскай адміністрацыі ў Трансністрыі(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Трансністрыя