wd wp Пошук:

Грыгорый XVI

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Грыгорый XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія — 1 чэрвеня 1846, Рым), Папа Рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).

Біяграфія

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з’явы, недастойныя хрысціян.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118541897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Pope Gregory XVI // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Памерлі ў 1846 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1765 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня