Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт (груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1922 годзе як політэхнічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першую лекцыю прачытаў грузінскі матэматык прафесар А. Размадзэ. Факультэт ператвораны ў 1928 годзе ў самастойны Грузінскі політэхнічны інстытут, у 1990 годзе ён атрымаў статус універсітэта.