wd wp Пошук:

Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку

Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку — створанае ў 2003 годзе падраздзяленне Узброеных сіл Грузіі, якое ўдзельнічала ў вайне ў Іраку.

Першыя вайскоўцы былі накіраваныя ў Ірак у пачатку жніўня 2003 года, у далейшым колькасць кантынгенту была павялічана[1], Яны былі размешчаны ў асноўным у правінцыі Васіт, а адзін батальён — у Багдадзе. Пасля пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года пачалося вяртанне грузінскіх войскаў з Ірака. 10—11 жніўня першыя 800 вайскоўцаў з 11 тонамі грузаў былі дастаўлены з Ірака ў Грузію на самалётах ВПС ЗША[2]. 30 лістапада 2008 года апошнія вайскоўцы Грузіі пакінулі Ірак[3].

Страты грузінскага кантынгенту ў Іраку склалі 5 вайскоўцаў загінулымі і не менш за 19 параненымі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. В Ирак направляют грузинский спецназ Архівавана 12 жніўня 2014. // LENTA.RU от 7 января 2004
  2. Грузинских военных перебросили из Ирака американские самолеты // LENTA.RU от 11 августа 2008
  3. Грузия полностью вывела войска из Ирака // “Корреспондент.NET” от 1 декабря 2008
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Грузіі
Катэгорыя·Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных