wd wp Пошук:

Градъ Могилевъ

Градъ Могилевъ — гравюра В. Вашчанкі, надрукаваная ў «Кнізе жыцій святых». З’яўляецца каштоўнай крыніцай па планіроўцы познесярэднявечнага Магілёва.

Апісанне

Гравюра пабачыла свет 12 снежня 1702 г. (паводле меркавання Г. Галенчанкі), ці ў 1703 г. (як лічыць В. Шматаў).

На гравюры адлюстравана частка панарамы Старога горада з боку Шклоўскага пасада. Вывучэнне гравюры дазваляе сцвярджаць, што змешчаная ў цэнтры гравюры мураваная трохнефавая трохапсідная крыжова-купальная базіліка з’яўляецца Богаяўленскім храмам. 3 правага боку чатырох’ярусная манастырская званіца, за ёй — дамкі жаночага Богаяўленскага манастыра. Злева — цёплая царква Іаана Багаслова і манастырскія карпусы, у якіх размяшчалася ў той час брацкая друкарня. На пярэднім плане ўмацаванні бастыённага тыпу і Каралеўская брама.

Кропка, з якой разгортваўся такі відарыс, мяркуючы па перспектыве, павінна была знаходзіцца побач з месцам, дзе пазней пабудавалі мураваны кармеліцкі касцёл Святога Станіслава, бліжэй да вуліцы Ветранай, адкуль чыталіся два бастыёны вала і брама, размешчаная ў правым баку гравюры.

Значэнне гравюры

Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гравюры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Магілёўская школа гравюры
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва
Катэгорыя·Гравюры 1702 года