Градзец-Кралаўскі ўніверсітэт (чэшск.: Univerzita Hradec Králové) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Градзец-Кралавэ.
Універсітэт заснаваны 21 чэрвеня 2000 года. Установа ўзыходзіць сваімі каранямі ў 1959 год, калі быў заснаваны Педагагічны інстытут, які ў 1992 годзе быў ператвораны ў Вышэйшую педагагічную школу. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 6 500 студэнтаў. Ён з’яўляецца адным з самых важных адукацыйных і даследчых цэнтраў Усходняй Чэхіі.