wd wp Пошук:

Гомельская сацыял-дэмакратычная група

Гомельская сацыял-дэмакратычная група. Утворана вясной 1895 г. Праводзіла прапаганду сярод інтэлігенцкай моладзі Гомеля, жыхароў мястэчка Ветка Гомельскага павета. У 1896 г. група мела 5 гурткоў па 5 — 8 чалавек у кожным. Адным з актыўных дзеячаў быў Пётр Уладзіміравіч Карповіч. У кіруючы цэнтр уваходзілі: І. Захарын, А. Кісін, М. Гезенцвей. Праз былога кіраўніка Гомельскага гуртка самаадукацыі А. Д. Паляка і студэнтаў-гамяльчан група наладзіла сувязі з Кіеўскім і Екацярынаслаўскім «Саюзамі барацьбы за вызваленне рабочга класа», атрымлівала ад іх літаратуру (творы Г. В. Пляханава, П. Б. Аксельрода(руск.) бел., кіеўскую «Рабочую газету» і інш.). 1(13) сакавіка 1896 г. група правяла сход, прысвечаны памяці нарадавольцаў, пакараных смерцю за забойства цара Аляксандра II, летам 1897 — маёўку. У 1897 г. кіруючым цэнтрам распрацавана праграма пераходу да масавай агітацыі, якая мела чыста эканамічны характар. Тады ж сталі ствараць стачачныя касы. Да красавіка 1898 г. яны былі амаль на ўсіх рамесных цэхах горада і налічвалі каля 250 чалавек. Пад уплывам агітацыі сацыял-дэмакратаў летам 1897 г. адбылася стачка 25 сталяроў, якія патрабавалі павелічэння зарплаты і скарачэння рабочага дня. Арышт 6 стачачнікаў стаў штуршком для пачатку антыўрадавай агітацыі. Вясной 1898 г. група стала называцца Гомельскі рабочы саюз барацьбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Гісторыя Гомеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай