wd wp Пошук:

Глінянская брама

Глінянская брама — помнік абароннай архітэктуры позняга рэнесансу ў Львове (Украіна), частка фартыфікацый у комплексе бернардзінскага кляштара. Знаходзіцца на плошчы Мытнай. Помнік уяўляе сабой найбольш захаваны фрагмент старадаўніх фартыфікацый Львова.

Уязная Глінянская брама была пабудаваны ў першай траціне XVII стагоддзя. Вежу ўзвялі ў 1618 годзе пад кіраўніцтвам інжынера Ф. Гетканта.

Глінянская брама ўяўляе сабой адну з яркіх дамінант у старой частцы Львова. У заходняй частцы, разам з кляштарнымі сценамі, сцяна Глінянскай брамы ўтварае вялікі замкнёны двор у форме трохвугольніка. Узведзена з каменя і цэглы, размешчана на восі поўнач-поўдзень, у верхняй частцы зроблены байніцы. Цэнтр сцяны акцэнтаваны квадратнай у плане вежай з арачным праездам. Перад сцяной рэканструяваны старажытны роў. З процілеглага, заходняга боку сцяны рэканструяваны драўляныя галерэі.

У 19761977 гадах была праведзена рэканструкцыя пад кіраўніцтвам архітэктараў А. Навакіўскага і К. Прысяжнага.

У сцяне і вежы знаходзяцца памяшканні інстытута «Укрзахадпраектрэстаўрацыя», а ў паўночна-заходняй частцы — адміністрацыя Львоўскага гісторыка-культурнага запаведніка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Брамы Украіны
Архітэктура Львова
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Фартыфікацыі Львова