Гламерыды (Glomeridae) — сямейства двухпарнаногіх мнаганожак.
Даўжыня да 25 мм, цела кароткае і шырокае, укрытае 12 шчыткамі з 17-19 парамі ног. Здольны пры небяспецы скручваецца ў шар. Раздзельнаполыя. Яйцы (па 1-2) адкладваюць ў трэшчыны кары дрэў і глебы. Развіццё працягваецца больш за 3 гады, за гэты час адбываецца 9 лінек, якія бываюць і ў дарослым стане. Жывуць 6-7 гадоў. Кормяцца апалым лісцем, гнілой драўнінай, аленевым памётам. Карысныя, абагачаюць глебу гумусам.
Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах умеранага клімату. Трапляюцца ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах у глебе, лясным подсціле, трухлявых дрэвах, пад імхом. Найбольш вядомыя: гламерыс шасціпалосы (Glomeris hexasticha), Glomeris stellifera, Glomeris ornata. На Беларусі 1 від — гламерыс звязаны (Glomeris connexa), трапляецца ў паўднёвай і заходняй частках, занесены ў Чырвоную кнігу.