Германо-савецкі ваенны парад у Брэст-Літоўску — праходжанне ўрачыстым маршам па цэнтральнай вуліцы горада падраздзяленняў XIX матарызаванага корпусу вермахта (камандуючы корпусам — генерал танкавых войскаў Гайнц Гудэрыян) і 4-га батальёну 29-й асобнай танкавай брыгады РСЧА (камбрыг — Сямён Майсеевіч Крывашэін), якое адбылося 22 верасня 1939 г. ў час афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскаў Германии і СССР. Працэдура завяршылася ўрачыстым спускам нямецкага і ўзняццем савецкага сцягоў[1][2][3][4].
Перадача гораду адбывалася паводле савецка-нямецкага пратаколу аб усталяванні дэмаркацыйнай лініі на тэрыторыі былой Польскай дзяржавы, падпісанага 21 верасня 1939 г. прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандаванняў[5].
Падзея была заснята нямецкай прапагандысцкай службай «Die Deutsche Wochenschau». Гісторык Міхаіл Іванавіч Мельцюхоў адзначае, што ў гэты час Германія ўсяляк імкнулася паказаць Вялікабрытаніі і Францыі, што СССР — яе саюзнік, у той самы час і ў самім СССР усяляк імкнуліся падкрэсліць сваю «нейтральнасць»[6].