Герд Вальтэр Крысціян Зомергоф ОБI (13 лютага 1915, Вісбадэн, Германія — 28 красавіка 2002, Кембрыдж, Англія) — піянер тэарэтычнай нейрабіялогіі, гуманіст.
Распрацаваў тое, што пазней атрымала назву кампутарнага навучання (CBT — computer-based training), але без ужывання кампутараў — выкарыстоўваючы скрынкі з пранумараваных картак, якія змяшчаюць пытанні, адказы, вучэбныя матэрыялы або апісаннямі эксперыментаў — на розныя тэмы.[2]
Пазней стаў навуковым супрацоўнікам па тэорыі сістэм у Універсітэцкім каледжы Лондана. Паралельна з гэтай пазіцыяй, выкладаў тэхналогію ў Севеноўкскай школе. У 1984 годзе ён адышоў ад выкладання і перайшоў у Трыніці-каледж, Кембрыдж.