wd wp Пошук:

Герб Міра

Герб Міра — герб гарадскога пасёлка Міра. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2002 года № 87.

Апісанне

Іспанскі шчыт падзелены зубчастым поясам. У верхняй частцы ў залатым полі вырастае чорны арол у залатой графскай кароне, унізе ў чырвоным полі сцяны тры паралельныя бэлькі, якія звужаюцца ўніз.

Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 мая 2002 года № 344 і раённым Саветам дэпутатаў ад 30 мая 2002 года № 54. Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Герб Міра
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Мір (Карэліцкі раён)
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта