wd wp Пошук:

Герб Магілёўскай вобласці

Герб Магілёўскай вобласці і Палажэнне пра яго зацверджаныя ўказам прэзідэнта Беларусі №1 ад 3 студзеня 2005 года. Апісанне герба:

Уяўляе сабой выяву на залатым полі французскага шчыта ў авале блакітнага колеру Магілёўска-Брацкай Божай Маці. Унізе размешчаныя тры зялёныя ўзгоркі, на якіх тры чырвоныя каласы з залатымі сцяблінамі. Шчыт акружаны вянком з залатога дубовага і лаўровага лісця, які злучаны Андрэеўскай стужкай. Новы герб створаны на аснове гербу Магілёўскай губерні (1878 г.): у залатым шчыце тры курганы, на якіх тры коласы, у кожным з якіх па 7 зерняў. Шчыт апраўлены вянком з галінаў лаўру і дубу, перавязаным ордэнскай стужкай. У верхняй частцы герба намаляваны абраз Бялыніцкай Божай Маці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы абласцей Беларусі
Катэгорыя·Магілёўская вобласць
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта