wd wp Пошук:

Герб Воранава

Герб Воранава — адзін з сімвалаў гарадскога пасёлка Воранава і Воранаўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Асновай для стварэння герба сталі элементы родавых гербаў Гаштольдаў i Сцыпіёнаў, якія ў мінулым доўгі час уладарылі на гэтых землях[1].

Апісанне

Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, перасечаны сплошчана-зубчастым падзелам, у верхнім блакітным полі якога намаляваны залаты леў з залатой каронай на галаве, які трымае ў лапах сярэбраную літару W; у ніжнім чырвоным — герб «Сцыпіён» — чатыры перакрыжаваныя бэлькі блакітнага колеру.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Барыс ПРАКОПЧЫК. Сярэбраны гіпацэнтаўр у чырвоным полі Архівавана 1 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гербы раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Воранаўскі раён
Катэгорыя·Воранава
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі