wd wp Пошук:

Георгій Мікалаевіч Маліноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маліноўскі. Георгій Мікалаевіч Маліноўскі (9 снежня 1942, Брычэнь, Малдова — 5 сакавіка 2021) — беларускі педагог, шматгадовы дырэктар прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. Быў заснавальнікам Магілёўскага заасаду і ініцыятарам стварэння музейна-гістарычнай экспазіцыі пад адкрытым небам на тэрыторыі каледжа[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 9 снежня 1942 года ў сяле Брычаны Брычанскага раёна Малдаўскай ССР. У 1969 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «гісторыя і грамадазнаўства». З 1987-га года і да самай смерці Георгій Маліноўскі працаваў дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага[2].

Г. Маліноўскі быў заснавальнікам Магілёўскага заасаду. Дзякуючы яму ў каледжы з’явілася музейна-гістарычная экспазіцыя пад адкрытым небам, прысвечаная вызваленню Магілёва і вёскі Буйнічы: на тэрыторыі каледжа адкапалі дзот[2].

Узнагароды

Маліноўскі узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «За заслугі ў развіцці прафтэхадукацыі», шматлікімі ганаровымі граматамі ўрада. Ён заслужаны работнік адукацыі, «Чалавек года» Магілёўшчыны — 2002, унесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны ў 2009 годзе. З 2013 года Георгій Маліноўскі з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Магілёва — на плошчы Зорак ёсць яго імянная зорка[2].

Зноскі

  1. https://news.tut.by/society/721438.html
  2. 1 2 3 4 Умер легендарный основатель могилевского зоосада Георгий Малиновский Архівавана 9 мая 2021. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брычэнскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»