wd wp Пошук:

Генічаскае возера

Гені́часкае во́зера — салёнае возера ў Генічаскім раёне Херсонскай вобласці.

Генічаскае возера размешчана на паўвостраве Сямёнаўскі Кут у межах Арабацкай стрэлкі. Катлавіна возера займае былы заліў Сіваша і ляжыць ніжэй яго ўзроўню. Даўжыня возера — 4,5 км, шырыня — да 2,9 км, плошча — 9,2 км², глыбіня — да 0,5—0,6 м. Берагі высокія (да 7 м), гліністыя. Генічаскае возера жывіцца водамі Сіваша, з якім злучанае каналам.

Салёнасць — да 150 г/л. На дне возера  — цёмна-шэры глей, перакрыты пластом самасаднай солі (штогод здабываюць да 12 тыс. т каменнай солі).

Рэкрэацыя

Акрамя прамысловых мэт, возера выкарыстоўваецца ў мэтах рэкрэацыі. Дно возера пакрыта брудам (цёмна-шэры глей пакрыты пластам самасадачнай солі). У перспектыве саляны промысел возера можа стаць аб’ектам зялёнага турызму[1].

Саляны промысел

Возера з’яўляецца сыравіннай базай салянай прамысловасці: ва ўсходняй частцы воднага люстэрка возера размешчаны саляны промысел. Здабыча солі вядзецца суб’ектамі гаспадарання ДП Генічаскі солезавод і МПКП «Інтэр-Поўдзень».

У дарэвалюцыйныя часы на возеры былі добра абсталяваныя промыслы. Раней на возеры глаўбераву соль здабывалі менавіта ў зімовы час — вымаражваннем[2]. Да канца XIX стагоддзя здабыча солі прыкметна падае. Максімальная лічба яе гадавой здабычы дасягала 80 тыс. т у год. Па дадзеных на 1885 год на Генічаскім участку здабыта 60 тыс. т солі, на 1887 год — 38,4 тыс. т. У пачатку XXI стагоддзя на солезаводзе здабывалася 20-25 тыс. т солі (у т. л. 16 тыс. т — тэхнічнай) [3].

Зноскі

  1. Генический солепромысел(недаступная спасылка)
  2. Соленые промыслы Архівавана 4 лютага 2013.
  3. IV. Промышленность и сельское хозяйство. Солепромыслы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Херсонскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Салёныя азёры